65-гадовы юбілей і 25 гадоў архірэйскай хіратоніі адзначае Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел

19 февраля 2017

65-гадовы юбілей і 25 гадоў архірэйскай хіратоніі сёння адзначае Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел. Са значнымі датамі Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі павіншаваў Кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння праваслаўе - гэта не толькі маральная аснова нашага грамадства, але сацыяльны і духоўны інстытут, здольны аказваць значны ўплыў на развіццё сучаснага свету. Беларусь высока шануе дзейнасць Мітрапаліта Паўла па сцвярджэнні ідэалаў дабра, веры і патрыятызму.