65 гадоў на абароне паветраных меж

24 сентября 2017

15-я зенітна-ракетная брыгада ВПС і войскаў СПА адсвяткавала юбілей. Ваенныя разлікі кругласутачна нясуць дзяжурства. З 1986 года брыгада каля 30 разоў выконвала баявыя стрэльбы на палігонах Расіі і Казахстана. 15-я зенітна-ракетная брыгада - найбуйнейшая воінская часць супрацьпаветранай абароны ў Беларусі. І нягледзячы на свята, на службе сёння знаходзяцца больш як дзвесце салдатаў.