60 % тых, хто захварэў на каранавірус - кантакты першага ўзроўню

5 мая 2020
Выяўляць інфекцыю ўдаецца і дзякуючы сістэме эпідэміялагічнага нагляду,  работнікі якой кругласутачна расследуюць кожны выпадак каранавіруса. Як адзначыла намеснік галоўнага ўрача Беларускага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі  Ірына Глінская,  60 % тых, хто захварэў на COVID-19 - гэта кантакты першага ўзроўню. У большасці з іх не было клінічных сімптомаў. Дарэчы, 85 % інфікаваных  заразіліся ад людзей з блізкага асяроддзя.