60 вучняў з усёй Гомельскай вобласці атрымалі ў падарунак партфелі, напоўненыя школьнымі прыладамі

22 Жніўня 2019

Ініцыятарамі акцыі выступіла Гомельскае аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду. Традыцыі ўжо 16 гадоў. Сёлета ў ёй прынялі ўдзел 7 прадпрыемстваў і арганізацый вобласці. Усяго ж за гісторыю праекта сабрана больш як 20 тысяч рублёў, і на гэтыя грошы набытыя падарункі для тысячы двухсот школьнікаў. Асаблівая ўвага кожны  год да дзяцей-інвалідаў і сірот.

Ларыса Межэвіч, дырэктар Гомельскага абласнога аддзялення Беларускага дзіцячага фонду: "Акцыя працягваецца. Ужо Камітэт прыродных рэсурсаў тэлефанаваў і сказаў: "Мы сабралі грошы для дома сямейнага тыпу, гатовыя набыць і партфель, і школьныя прылады. І я думаю, будзе яшчэ шмат спонсараў, якія пажадаюць прыняць удзел у акцыі".  

Акрамя таго, забаўную праграму для дзяцей правялі валанцёры. Яны падрыхтавалі і салодкі стол.