60-годдзе Беларускага саюза журналістаў адзначылі ў Доме прэсы

18 декабря 2018

Калі навіны - твая прафесія. Беларускаму саюзу журналістаў - 60. За гэтыя гады грамадскае аб'яднанне стала адным з самых аўтарытэтных у краіне і за мяжой. З юбілеем Беларускі саюз журналістаў павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Дарэчы, сёння многія з карэспандэнтаў гэтае свята сустрэлі ў Мінску ў Доме прэсы. Там прайшла цырымонія прысваення ганаровых званняў і прыём навічкоў у члены саюза.