60 гадоў з дня ўтварэння адзначае Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту

18 октября 2013

Урачыстыя мерапрыемствы напярэдадні прайшлі і ў Гомелі. 60 гадоў з дня ўтварэння адзначае Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту. Пачынала сваю гісторыю ВНУ з трох сціплых кафедр і 300 студэнтаў у напаўразбураным пасля вайны Гомелі. І называлася тады Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. Сёння ў БелДУТе на дзесяці факультэтах навучаюць 28-мі спецыяльнасцям і 32-м спецыялізацыям. А шлях у навуку грунтуецца на залатым трохвугольніку.


У гонар свята ў ВНУ праходзяць урачыстыя і памятныя мерапрыемствы. Адным з іх стала закладка капсулы з пасланнем нашчадкам. Вырашана, што распячатаюць і прачытаюць яе праз 15 гадоў. На 75-годдзе ВНУ.