600 кілаграмаў карпа, белага амура, шчупака, таўсталобіка і карася выпусцілі ў возера Соя

3 ноября 2018

Падарунак рыбакам і аматарам падводнага палявання. У Брэсце ў возера Соя, размешчанае ў прыродаахоўнай зоне, выпусцілі больш як паўтоны рыбы. Ініцыятыва належыць брэсцкім прадстаўнікам Беларускай федэрацыі падводнага спорту. Такую маштабную акцыю арганізацыя правяла ўпершыню. Закупка карпа, белага амура, шчупака, таўсталобіка і карася абышлася ў тры тысячы рублёў. У возера выпушчана адразу 600 кілаграмаў рыбы.

Пакуль рыба прыжываецца на новым месцы, дзейнічае каранцін. Прыйсці на прыродаахоўны вадаём з вудай можна будзе праз некалькі тыдняў.