5G-інтэрнэт прыходзіць у Беларусь

25 февраля 2020
Пілотнай тэрыторыяй стане індустрыяльны парк "Вялікі камень".

"Вялікі камень" стане тэрыторыяй 5G-інтэрнэту

Пагадненне, накіраванае на развіццё тэхналогіі, сёння падпісалі з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі. Дакумент таксама прадугледжвае ўзаемадзеянне ў галіне электра- і паштовай сувязі. Партнёрам з боку кітайскага бізнесу выступіць першы рэзідэнт парка - найбуйнейшая тэлекамунікацыйная кампанія. Тэхналогія 5G дасць зялёнае святло ўкараненню прамысловых робатаў, поўнай аўтаматызацыі складоў і з'яўленню на вуліцах "Вялікага каменя" беспілотнага транспарту. 

Сяргей Несцяровіч, першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі: "Мы спадзяёмся, што ў найбліжэйшы час будуць падрыхтаваны не толькі нарматыўныя дакументы, але таксама планы па развіцці гэтай тэхналогіі ў Рэспубліцы Беларусь. Першым этапам было рашэнне Дзяржкамітэта па радыёчастотах, якое дало магчымасць усім аператарам сотавай сувязі пачаць тэсціраванне. Попыт на тэхналогію, вядома, ёсць".

І сёння ў "Вялікім камені" падпісана яшчэ адно пагадненне - з Банкам развіцця. Дакумент датычыцца прыцягнення стратэгічных інвестараў у індустрыяльны парк і фінансавання асобных праектаў.