Стартаваў 5-ты дзень Рэспубліканскага аўтапрабегу "Сімвал адзінства". Сёння патрыёты Беларусі - у Віцебскай вобласці.
Адкрыў эстафету горад Паставы. На шляху ўдзельнікаў - Докшыцы, Глыбокае, Мёры, Браслаў, Верхнядзвінск. Калона праедзе па знакавых гістарычных месцах рэгіёна: мемарыяльны комплекс у Расонах, Сафійскі сабор у Полацку.
Аўтапрабег-марафон "Сімвал адзінства"
За два тыдні ўдзельнікі аўтапрабегу пабываюць у 118 раёнах Беларусі. Галоўная мэта марафона - аб'яднаць беларусаў у рамках Года і Дня народнага адзінства.













