5 гадоў без свабоды. Аіда Сарына ўцякла з лагера тэрарыстаў ІГІЛ

8 сентября 2019

Тэрарызм не мае апраўдання і не ведае межаў - ні дзяржаўных, ні маральных. Яго ахвяры - звычайныя людзі, сярод якіх старыя, жанчыны, дзеці. Паводле  звестак цэнтра па вывучэнні праблем тэрарызму Jane's Information Group, летась у свеце было ўчынена  звыш 15 тысяч атак. І геаграфія ўражвае. Тэракты закранулі практычна ўсе кантыненты. Загінуўшых больш чым 13,5 тысячы чалавек. Эксперты цэнтра ўдакладняюць: усе яны мірныя жыхары. Не вайскоўцы. 

"Я не хачу быць ахвярай тэрарызму, я хачу быць барацьбітом з ім", - так сёння гаворыць Аіда Сарына. Яна - адна з вернутых казахстанскіх жанчын з Сірыі на радзіму. Дзяўчына амаль 5 гадоў правяла ў палоне ў баевікоў ІГІЛ. 

Свет яе вачамі ў яшчэ адным нашым эксклюзіве ад Вольгі Давідовіч  (відэа).