580 гадоў са дня нараджэння Алішэра Наваі

10 февраля 2021
Аўтара, які стаў ключавой фігурай цюркскага свету і заснавальнікам узбекскай літаратурнай мовы, успаміналі ў Мінску. Да 580-годдзя са дня нараджэння Алішэра Наваі ля бюста  мысляра адбылася памятная цырымонія  ўскладання кветак. У скверы на вуліцы Свярдлова - манумент майстра слова, нагадаем, з'явіўся дзякуючы Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана. Трэба сказаць, міжнародны дыялог краіны працягваюць і сёння. На беларускую мову перакладзены і апошні твор Наваі  - "Улюбёны сэрцаў". Праца, напісаная рыфмаванай прозай, апавядае аб дзесяці  прыступках  духоўнага росту і закранае пытанні маральнага развіцця  грамадства. 

Увогуле  Алішэр Наваі пакінуў пасля сябе больш як 100 тысяч радкоў, рэалізаваўся  ў 20 паэтычных жанрах. Сёння яго творчасць хвалюе не толькі ўсходазнаўцаў.  Паэт  праявіў сябе  і ў якасці дзяржаўнага дзеяча. Садзейнічаў будаўніцтву школ, універсітэтаў, бальніц і папулярызоўваў гуманістычныя ідэі.