55-годдзе адзначае Беларуска-Расійскі ўніверсітэт

4 ноября 2016

55-годдзе адзначае адна з найбуйнейшых ВНУ краіны - Беларуска-Расійскі ўніверсітэт. З юбілеем калектыў павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Сёння тут навучаецца больш за 11 тысяч студэнтаў з 13-ці краін свету. За сваю гісторыю ён двойчы мяняў статус, спачатку машынабудаўнічы інстытут пераназвалі ў тэхнічны ўніверсітэт. А ў 2003 ён ператвораны ў Беларуска-Расійскі. Універсітэт рыхтуе спецыялістаў для прадпрыемстваў машынабудавання, будаўніцтва, энергетыкі, тэлекамунікацый не толькі Беларусі і Расіі, але і Германіі, Латвіі, Нідэрландаў. А з гэтага года для Пакістана, Бангладэш і Ганы. Пры падтрымцы Еўрасаюза рэалізавана 4 сумесныя адукацыйныя праекты. 55-годдзе Беларуска-Расійскі ўніверсітэт сустракае міжнароднай навуковай канферэнцыяй.