52 дні на веласіпедзе

22 августа 2014

Швецыя, Нарвегія, Фінляндыя, паўночная частка Расіі і Беларусь - настаўнік з Мастоў перасёк гэтыя краіны за 52 дні на веласіпедзе. І справа не ў рэкордах. На такіх экстрэмальных маршрутах і ў адзіночку беларус праводзіць свой планавы адпачынак. Цяперашні тур па Скандынавіі для яго дзясяты. Да гэтага часу ён ужо праехаў паў-Еўропы, пабываў у Крыме, на Каўказе і ніякіх пуцёвак ці санаторыяў.

У свае 65 ён не прызнае ні авіяпералётаў, ні купэ ў цягніках (відэа).