51 чалавек шпіталізаваны мінулай ноччу

12 августа 2020
Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, сёння ноччу ў службу хуткай дапамогі і ў бальніцы з рознымі траўмамі шпіталізаваны 51 чалавек. Усім пацярпелым аказана неабходная медыцынская дапамога ў поўным аб'ёме. Асноўныя траўмы - гэта ўдары мяккіх тканін, траўмы канечнасцяў, грудной клеткі і жывата. Некалькім пацыентам  спатрэбіліся аперацыі. Іх стан стабілізаваны.