50 відаў гіганцкіх павукоў у зімовым садзе горада Брэста

7 июня 2013

Незвычайную калекцыю сабралі выкладчыкі адной з Брэсцкіх ВНУ. Павукі з трапічных і субтрапічных рэгіёнаў зараз жывуць не толькі ў іх кватэрах, але і ў лабараторыі. І, дарэчы, выдатна адчуваюць сябе ў нашых шыротах.


З гадаванцамі сустрэлася Вікторыя Патоня.


Госці з Азіі, Афрыкі, Індыі… У інсектарыі біяфака ўніверсітэта імя Пушкіна іх амаль 80 відаў! Адна з найбагацейшых калекцый у краіне. Тут членістаногіх вывучаюць, выгадоўваюць і паказваюць падчас спецыяльных экскурсій. Рэната прызнаецца: захапленне мужа перадалося ёй каля 8 гадоў таму. Спачатку было жудаснавата, зараз найболей рэдкія віды - хатнія гадаванцы.


Гадоўля павукоў - працэс працаёмкі. У інсектарыі для іх створаныя максімальна камфортныя ўмовы: вільготна і цяпло. Дарэчы, у такіх умовах павукі-птушкаеды могуць пражыць без ежы нават паўтара года.


Каля 50 відаў гіганцкіх павукоў на два тыдні пасяліліся ў зімовым садзе горада Брэста. Усе атрутныя. Калі свету вядомыя тры найболей буйныя віды павукоў, то два з іх можна ўбачыць тут. А, напрыклад, гэты павук занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса, памеры лап дасягаюць33 см.


Экспазыцыя - частка калекцыі сям'і Дзямешкаў. Віктар захапіўся вывучэннем членістаногіх яшчэ ў шостым класе. Хобі вызначыла выбар прафесіі і лад жыцця. Пра павукоў, прусаў, слімакоў ён можа распавядаць гадзінамі.


Павукі - насякомыя непераборлівыя. І ўсё ж хатнімі гадаванцамі іх назваць складана.