50 відаў бліноў можна пакаштаваць заўтра на вялікім масленічным кірмашы ў Мінску

11 марта 2016

Пшанічныя, жытнія, аўсяныя, а яшчэ з буракоў і бульбы. Аладкі на любы смак прыгатуюць шэф-кухары сталічных рэстаранаў. Конкурс на самы вялікі, пышны і смачны блін пройдзе на кірмашы ля Палаца спорту. У праводзінах зімы паўдзельнічаюць усе раёны Мінска. Гулянні з конкурсамі і забавамі пройдуць у цэнтральных парках, Батанічным садзе, а таксама ў заапарку. Паглядзець, як спальваюць пудзіла, запрашае Музей народнай архітэктуры і побыту. Абрад будуць ладзіць у мястэчку Азярцо, што пад Мінскам.