50 найлепшых спецыялістаў сацсферы Магілёўскай вобласці адзначаныя спецыяльнымі прэміямі аблвыканкама

4 Ліпеня 2016

За інавацыі, ініцыятыву і выдатную вучобу 50 найлепшых маладых спецыялістаў сацыяльнай сферы Магілёўскай вобласці адзначаныя спецыяльнымі прэміямі аблвыканкама. Намінацый 4: "Культура і мастацтва", "Грамадска-палітычная дзейнасць", "Ахова здароўя" і "Адукацыя". Сярод пераможцаў - студэнты, якія заваявалі прызнанне дзякуючы навуковым працам, артысты Магілёўскага драмтэатра, урачы з Касцюковічаў, Глуска, Магілёўскага анкадыспансера.

Сярод узнагароджаных спецыяльнай прэміяй Магілёўскага аблвыканкама і прадстаўнікі цэнтра алімпійскага рэзерву, спартсмены і трэнеры.