Да Новага года засталося 50 дзён. У магазінах актыўна разгортваецца перадсвяточны гандаль. Дарэчы, навагоднюю атмасферу дапоўніць і снег, яго абяцаюць ужо на гэтым тыдні. А сёння яшчэ стартавалі і маштабныя распрадажы. Тут і магія лічбаў 11.11, і хуткая пятніца, 13. Словам, для шапаголікаў самы час закупляцца да свят. Да Новага года і Раства падрыхтаваліся і буйныя гандлёвыя цэнтры, універмагі, а таксама вытворцы. Ужо адкрыты спецыяльныя аддзелы і секцыі падарункаў. У некаторыя з іх зазірнула наш карэспандэнт Аліна Лапо (відэа).
50 дзён да Новага года. У магазінах актыўна разгортваецца перадсвяточны гандаль
11 ноября 2020













