500 маладых спецыялістаў папоўнілі працоўныя калектывы Наваполацка

17 сентября 2015

Гэта выпускнікі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, якія прыехалі на першае месца працы ў арганізацыі і на прадпрыемствы Наваполацка. З пачаткам прафесійнай кар'еры моладзь павіншавалі прафсаюзы. У Наваполацку прайшоў канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады і адкрытых  зусім нядаўна талентаў. Перад маладымі спецыялістамі выступілі фіналісты вакальнага конкурсу "Новыя галасы для любімай  краіны", арганізаванага Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі. У Наваполацку ў склад розных галіновых прафесійных саюзаў уваходзяць 30 тысяч жыхароў. Сярод іх - цэлыя працоўныя дынастыі. Сёння сем'і працаўнікоў ушаноўвалі на святочнай сцэне.

Канцэрты з удзелам фіналістаў вакальнага конкурсу "Новыя гарады для любімай  краіны" пройдуць у малых гарадах Беларусі і аграгарадках. Запланаваны 62 канцэрты. Найбліжэйшыя - у Чавусах, Чэрыкаве, Шчучыне, Камянцы.