4-гадовая дзяўчынка, пабітая бацькам у Зэльвенскім раёне, памерла ў рэанімацыі

21 октября 2019
Паводле інфармацыі Следчага камітэта, з удзелам падазронага і яго сужыцелькі праведзеныя праверкі сведчанняў на месцы. Дапытаныя сведкі, прызначаны шэраг экспертыз. Нагадаем, у пятніцу бацька жорстка збіў дзіця. Папярэдне ўстаноўлена, што малышка яго не паслухалася. Ад атрыманых траўм дзяўчынка знепрытомнела. Перапалоханы бацька выклікаў хуткую. Вядома, што загінуўшая з малодшай сястрой знаходзіліся на яго ўтрыманні. Дзяцей раней забіралі з сям'і праз сацыяльна небяспечнае становішча, але год таму іх вярнулі. Маці пазбаўленая бацькоўскіх правоў. Мужчына жыў з сужыцелькай, у якой таксама ёсць дзіця.