4 лютага - Сусветны дзень барацьбы супраць раку

4 февраля 2023

Сёння Сусветны дзень барацьбы супраць раку. Штогадовая дата заклікана прыцягнуць увагу ўрачоў-анколагаў і пацыентаў да праблем каварнага, смяротна небяспечнага захворвання, а таксама да поспехаў супрацьстаяння яму. Навукоўцы называюць больш за 100 разнастайнасцей злаякасных паталогій. Але большасць пры своечасовай дыягностыцы добра паддаецца лячэнню. У Беларусі за апошнія пяць гадоў выратавана амаль 13 тысяч жыццяў.

Сусветны дзень барацьбы супраць раку ў Магілёўскім анкалагічным дыспансеры сустракаюць з падарункамі. Падрыхтаваны да ўвядзення ў строй трэці радыелагічны корпус з найноўшымі лінейнымі паскаральнікамі, якія не маюць аналагаў у Беларусі. Гэта значыць, што прамянёвая тэрапія ў лячэнні анкалагічных пацыентаў набудзе новыя маштабы.