10 марта 2017

Сакавіцкіх катоў лічаць галоўнымі прадвеснікамі надыходу сапраўднай вясны. У калекцыі сям'і Супрунюк з Мінска такіх вешчуноў - больш за 4 000. Кот-гадзіннік, кот-тэлефон і нават кот-званок - прычым з розных краін свету! Наталля Кузьміцкая ацаніла калекцыю мурлыкаў.

І ўсё ў выглядзе катоў. 5 гадоў таму Васілю Супрунюку сябры падарылі маленькую скульптуру мурлыкі, пасля было яшчэ прыкладна за сотню такіх сувеніраў. А потым і сам будучы калекцыянер падабраў на вуліцы маленькае кацяня і не заўважыў, як стаў апантаным катаманам.

Сёння ў калекцыі Васіля Супрунюка - больш за 4 000 экспанатаў. Невялікае памяшканне амаль цалкам занятае шафамі з прадметамі мастацтва ў разнастайных тэхніках, ювелірнымі вырабамі, ёлачнымі цацкамі, карцінамі, манетамі з нават не ўсім вядомых ціхаакіянскіх астравоў Вануату і Ніўэ. Увогуле геаграфія выставы - 63 краіны свету.

Класіфікаваць калекцыю хатніх і дваровых, кітайскіх Маа, Сайманаў і Хелоў Кіці, катоў артыстаў і галівудскіх прыгажунь Васілю Супрунюку дапамагае яго другая палова. Жартуюць, гэта іх агульнасямейная любоў.

Каб разгледзець усю вялікую і, безумоўна, непаўторную котакалекцыю, спатрэбіцца не адна гадзіна. Для зручнасці наведвальнікаў свае экспанаты гаспадары фарміруюць тэматычна. У адной секцыі - каты ў выглядзе лыжак, грабянёў - прадметаў са штодзённага ўжытку, у іншым кутку - асобная экспазіцыя адмысловых масак.

Сям'я Супрунюк не толькі збірае выявы, таксама працуюць вусатыя памочнікі.

Серыка, Рыжыка і Чору, кошку, якая гуляе сама па сабе, Лізавета і Васіль забралі з пункта часовага ўтрымання жывёл. І сёння на правах сапраўдных офісных гаспадароў усе каты часам удзельнічаюць у перамовах і вырашаюць, калі неабходна зрабіць перапынак ці нават хвілінку падрамаць.

Хатнія гадаванцы на працоўным месцы - сёння ўжо не дзіва. Такія буйныя кампаніі, як “Амазон” і “Гугл”, ужо даўно абвясцілі дружалюбнае стаўленне да хатніх жывёл. І згодна з назіраннямі, адзначаюць: прысутнасць сабак ці катоў у офісе спрыяе стварэнню камфортнай працоўнай атмасферы і цесных даверлівых адносін ў калектыве.