45 мяшкоў яблыкаў за два дні

10 сентября 2014
Адна са стратэгічных восеньскіх задач - нарыхтоўка агародніны. А ў цяперашні ўраджайны год мабільная спажыўкааперацыя можа зарабіць на лішках ураджаю нядрэнныя грошы.


Каб гэта зрабіць, трэба быць бліжэй да людзей. Не кожны пенсіянер можа самастойна прывезці ўраджай да пункта прыёму. Літаральна напярэдадні наша здымачная група пераканалася, у некаторых вёсках машына нарыхтоўшчыкаў з'яўляецца вельмі рэдка. А ўраджай сёлета небывалы.


Ці можа сітуацыя змяніцца за адзін дзень? Рэпартаж Наталлі Кезік.

45 мяшкоў яблыкаў за два дні. У саду Ядзвігі Булацкай галіны ламаюцца ад смачнага ласунка. Такога ўраджаю, гаворыць жанчына, ужо даўно не было. Сёлета яблыкі вырашыла здаваць нарыхтоўшчыкам.


Вось такія перасовачныя пункты прыёму яблыкаў прыязджаюць у вёску па званку. Тут прама ў двары ўраджай узважваюць, высыпаюць у машыну, а заробленыя грошы аддаюць на месцы.
У насельніцтва прымаюць усе гатункі - таварныя яблыкі даражэйшыя, на перапрацоўку каштуюць танней. Сёння Ядзвіга Булацкая зарабіла 600 тысяч рублёў. Грошы вырашыла выдаткаваць на рамонт дома.


Мясцовыя жыхары наракаюць на дрэнную дарогу, а нарыхтоўшчыкі - на няўважлівасць саміх вяскоўцаў. Літаральна напярэдадні наша здымачная група пераканалася - ураджай насамрэч прападае. У самы разгар сезона нарыхтоўшчыкі пабывалі толькі ў некаторых вёсках. Але ўжо сёння яны самі заклікаюць здаваць яблыкі.


Больш за ўсё пашанцавала тым, дзе ёсць сельскі магазін. Там арганізаваны спецыяльныя пункты прыёму агародніны. Сёлета нарыхтоўшчыкі разлічваюць і на грыбны ўраджай. Па краіне ўжо сабрана 95 тон.


Сёлета спажыўкааперацыя плануе нарыхтаваць толькі яблыкаў больш за 100 тысяч тон. Менавіта столькі трэба сыравіны для прадпрыемстваў-перапрацоўшчыкаў. Нарыхтоўшчыкі абяцаюць працаваць да самай зімы.