45 гадоў з дня архірэйскай хіратоніі Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла
14 марта 2021
Сёння спаўняецца 45 гадоў з дня архірэйскай хіратоніі Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Са значнай датай уладыку павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на працягу шматлікіх стагоддзяў Праваслаўная царква служыць маральным арыенцірам для мільёнаў вернікаў, выступае аб'яднаўчай сілай, натхняе на стваральную працу. А ў асобе Патрыярха Кірыла яна здабыла мудрага настаўніка і пастыра. Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што Мінск прызнае і высока цэніць уклад, які ўладыка ўносіць у справу захавання міру, умацавання духоўнай сувязі і братэрскага сяброўства народаў абедзвюх краін.













