43 хлопчыкі і 31 дзяўчынка з'явіліся на свет у Мінску 14 кастрычніка

17 октября 2016

Найлепшы падарунак да Дня маці. 43 хлопчыкі і 31 дзяўчынка з'явіліся на свет у Мінску 14 кастрычніка. Сярод немаўлят і адна двойня. Сёння ўсе яны прымалі віншаванні ад кіраўніцтва горада. У 1-й гарадской бальніцы падарункі і цацкі атрымалі 13 нованароджаных і іх матулі. А ўсяго ў Мінску за апошні год нарадзілася 11 тысяч малышоў. Узровень нараджальнасці ў Мінску пастаянна расце. Двухмільённага жыхара чакаюць у беларускай сталіцы ў 2018. Ад горада шчасліўчык атрымае кватэру.