40 тысяч удзельнікаў з усяго свету сабраў пяты Мінскі паўмарафон

15 сентября 2019

Самы масавы забег. 40 тысяч удзельнікаў з усяго свету сабраў пяты Мінскі паўмарафон. Ужо фінішавалі ўдзельнікі дзвюх галоўных дыстанцый, а вось самая масавая яшчэ наперадзе. 

Каля Палаца спорту па-ранейшаму працуе Павел Капуцкі. 

Больш за  60 краін удзельнічаюць у Мінскім паўмарафоне

Вольга, я не люблю гэтыя банальныя словы, але атмасфера ў цэнтры Мінска, праўда, па-сапраўднаму святочная. Падобна, справа не толькі ў сярэбраным статусе паўмарафона і прызавым фондзе. Найшырэйшая геаграфія – больш за 60 краін, у тым ліку Індыя, ААЭ, Канада, Мексіка.

Гэта старт забегу на 10 з паловай кіламетраў. Зараз каля Палаца спорту зацішша. Да буры менш за паўгадзіны. І справа не ў прагнозах сіноптыкаў. У 12:30 стартуе самы масавы забег на 5 з паловай кіламетраў. Да яго рыхтуецца і старшыня беларускай Федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі. Улічваючы матчавую сустрэчу Еўропа - ЗША ў пачатку тыдня, бегчы ён будзе на фоне стомленасці.

Другі раз пройдзе дзіцячы забег. Каля 2 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак стартуюць у 14:30. Пераможцам на асноўнай дыстанцыі  21 кіламетр стаў спартсмен з Кеніі. А вось у жанчын лепшая наша - Ніна Савіна. Яны атрымаюць па 6 тысяч рублёў. 

Без падарунка ніхто з удзельнікаў не застанецца. Кожны атрымае вось такі памятны медаль. Гэта ўзнагарода нашага Андрэя Казлова. Ён прабег 10 з паловай і ўжо рыхтуе рэпартаж для "Галоўнага эфіру". Прама зараз трансляцыю Мінскага паўмарафону вядзе іншы канал Белтэлерадыёкампаніі -  "Беларусь 5".