40 праектаў прэзентавалі мінскія студэнты на гарадскім этапе конкурсу "100 ідэй для Беларусі"

17 января 2019

Інавацыйныя распрацоўкі моладзі. Мабільны навігатар для людзей з інваліднасцю, самаробны 3D-прынтар і лазерны дапаможнік для гульні на фартэпіяна - усяго 40 праектаў прэзентавалі сёння мінскія студэнты на гарадскім этапе конкурсу "100 ідэй для Беларусі". Самая актуальная сфера - сацыяльная. Каб людзі з асаблівасцямі развіцця маглі свабодна размаўляць, распрацавалі робата на дыстанцыйным тэлекіраванні.

Для пераможцаў конкурсу ў лютым арганізуюць бізнес-школу. А 6 лепшых праектаў прадставяць Мінск на рэспубліканскім этапе.