40 % мінчан плануюць вакцынаваць ад грыпу

2 октября 2019

У сталіцы пачалася масавая імунізацыя. Каб пазбегнуць ўспышкі эпідэміі, прышчэпку павінны зрабіць каля 700 тысяч мінчан. У зоне рызыкі - дзеці, пажылыя людзі, цяжарныя, а таксама дарослыя з хранічнымі захворваннямі. Трэць ад усіх прышчэпак зробяць за сродкі бюджэта, а астатнія - за кошт прадпрыемстваў або саміх пацыентаў. Кошт вакцыны вагаецца ад 4 да 10 рублёў. Абараніць сябе ад грыпу можна ў сваёй паліклініцы  на працягу ўсяго кастрычніка.

У гэтым эпідэміялагічным сезоне ў Беларусі будуць цыркуляваць тры штамы вірусу грыпу. Два з іх новыя, імунітэт да якіх у насельніцтва яшчэ не сфарміраваны. Новыя прышчэпкі распрацаваны ў тым ліку для барацьбы з новымі штамамі.