40 літраў крыві сёння здалі студэнты БНТУ

1 ноября 2016

80 чалавек - за 3 гадзіны. Зараз у сталічных універсітэтах праходзіць дабрачынная акцыя. Такая ідэя маладых людзей - дапамагаць іншым - паступова можа пераўтварыцца ў студэнцкі донарскі рух. Здаваць кроў у БНТУ можна да 3-га лістапада з 9 раніцы да апоўдня. З панядзелка дабрачынны марафон будуць прымаць будучыя педагогі - студэнты БДПУ.

Для перасадкі адной печані неабходна, каб кроў здалі ад 40 да 50 чалавек. Штодзень у нашай краіне гэта робяць 2 тысячы донараў. Да 2020 года Беларусь мае намер перайсці цалкам на бясплатнае донарства.