40 гадоў кнігарні "Светач"

4 Лістапада 2017

Кніжнае кафэ, месца для аўтограф-сесіі і аддзел замежнай літаратуры з'явіцца ў Доме кнігі "Светач" да Еўрапейскіх гульняў. Аб гэтым сёння паведаміў першы намеснік міністра інфармацыі пасля ўрачыстай цырымоніі, прысвечанай 40-годдзю легендарнага магазіна. Ігар Луцкі падкрэсліў, што адбудзецца гэта дзякуючы павелічэнню плошчы напалову за кошт далучэння суседніх гандлёвых памяшканняў. А таксама адзначыў, што "Светач" - адзін з лепшых магазінаў у рэспубліцы як па эканамічных паказчыках, так і па асартыменце.

Ігар Луцкі, першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі: "Настаў час змяненняў, навацый. Прынята рашэнне аб пашырэнні гэтага аб'екта. Плануем, што ён значна прырасце. Спадзяемся, што гэта будзе суперсучасны магазін. З літаратурным кафэ, з пляцоўкай для сустрэчы пісьменнікаў, чытачоў і ўсіх, хто цікавіцца кнігай".

Сёння ўсіх наведвальнікаў магазіна чакаюць кнігі, падарункі, майстар-класы, сустрэчы з беларускімі аўтарамі, а таксама яркая фотазона і "Кніжная бессань" - у свой дзень нараджэння магазін працуе да апоўначы.