400 буйных стыхійных звалак выяўлена ў лясах Мінскай вобласці

3 апреля 2019

За першы месяц вясны амаль 500 кубаметраў смецця з лясных масіваў вывезена на палігоны. Дарэчы, паблізу садовых таварыстваў і вёсак смецце выкідваюць самі дачнікі. Разам з пралескамі  сярод дрэў  раскіданы старая плёнка ад цяпліц, будаўнічы матэрыял і пластык. Па слядах дачных суботнікаў прайшлася  Марына Мураўёва.

Штогод у пачатку сезона старшыня садовага таварыства Ала Партная старанна збірае ўсё смецце са свайго ўчастка. У вялікіх мяшках яно чакае каля брамкі. Чысціню гаспадыня падтрымлівае не толькі на сваіх сотках, але і ва ўсім таварыстве.

Вываз смецця на дачах  арганізаваны. Раз на тыдзень прыязджае трактар, збірае мяшкі і адвозіць іх на сметнік, што за 6 кіламетраў ад дач. 

На гэты палігон цвёрдых камунальных адходаў вывозіцца смецце з Жодзіна, сумежных вёсак і садовых таварыстваў. Дарэчы, некалькі гадоў таму толькі ў Барысаўскім раёне было больш за 30 такіх міні-палігонаў. Зараз засталося толькі 4.

Звалкі кансервуюць, насыпаюць урадлівы слой глебы і высаджваюць лес. Толькі вось смецця ў ім менш не становіцца. Толькі за першы месяц вясны на лесасеках Мінскай вобласці выяўлена больш за 4 сотні стыхійных сметнікаў. Выяўляюць парушальнікаў чысціні падчас рэйдаў. Дапамагаюць і камеры відэафіксацыі. Сёлета больш за 170 камер усталявалі на верхавінах дрэў.

Такі штраф (больш за 500 рублёў), напэўна, не спалохаў дачнікаў вось гэтага садовага таварыства. Паблізу агароджы гнілыя яблыкі, абрэзаныя галінкі і цэгла. Разам са старшынёй сельсавета мы тэлефануем кіраўніку садовага таварыства. 

На тэрыторыі сельсавета Вольгі Карчмар 20 садовых таварыстваў. Такую нядбайнасць яна бачыць упершыню. І гэта ў той час, калі паўсюль усталяваны кантэйнерныя пляцоўкі, ды і паслуга вывазу смецця каштуе не так шмат. 

Летась у лясах цэнтральнага рэгіёна сабралі больш за 7 тысяч кубоў смецця. Гэтая лічба была б значна меншай, калі б кожны чалавек памятаў адно простае правіла: чыста не там, дзе прыбіраюць, а дзе не смецяць.