У гэтую суботу, 3 кастрычніка, адбудзецца маштабны аўтапрабег праз усю тэрыторыю Беларусі ад усходняй мяжы да заходняй.
Асаблівасцю стане не толькі даўжыня і значнасць маршруту, але і тое, што да асноўнай калоны на ўсім працягу прабегу будуць далучацца аўтамабілі з найбліжэйшых гарадоў. Маршрут будзе пралягаць па самай значнай магістралі на тэрыторыі краіны, якая злучае Еўрапейскі саюз і Расію - па трасе М1/Е30.
Калона аўтамабіляў з дзяржаўнымі флагамі пачне рух ад мяжы з Расійскай Федэрацыяй. Фінальным пунктам прабегу стануць заходнія вароты Беларусі - Брэсцкая крэпасць-герой, месца, дзе словы аб патрыятызме і вернасці Радзіме маюць асаблівы сэнс.













