3 Ліпеня тысячы беларусаў прайшлі святочным шэсцем па праспекце Незалежнасці да плошчы Перамогі

5 июля 2020
Плошча Перамогі ў самым цэнтры Мінска - манументальнае і сакральнае месца для Беларусі. Тут ніколі не згасае Вечны агонь як сімвал народнай памяці. Нам і сапраўды цяжка зразумець, па якой прычыне некаторыя дзяржавы самі спяшаюцца выкрасліць сябе з шэрагу краін-пераможцаў. Хоць мы здагадваемся чаму. Але гэта тэма асобнай гутаркі, і будзе яна для гэтых самых краін, для іх кіраўнікоў не вельмі прыемнай. Мы ж - дзяржава суверэнная і, на шчасце, самі вырашаем, што і калі нам святкаваць і чыю памяць паважаць. 

3 Ліпеня тысячы беларусаў прайшлі святочным шэсцем па праспекце Незалежнасці да плошчы Перамогі. Разам з Кіраўніком дзяржавы ўсклалі кветкі да манумента Перамогі, сказалі цёплыя словы ветэранам, а заадно паказалі ўсяму свету: мы - незалежны і адзіны народ, як бы камусьці ні хацелася зваротнага. У струмені віншаванняў на хвіліну спынімся і яшчэ раз успомнім сваіх герояў і цану, якую яны заплацілі за мір на нашай зямлі. Рэпартаж Вольгі Анішчанкі (відэа).



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя