3 ліпеня з васьмі раніцы на "Беларусь 1" будзе працаваць інфармацыйны канал

2 июля 2018

Яркім абяцае быць парад. Безумоўным яго ўпрыгажэннем стане жаночая каробка. Амаль 200 дзяўчат сіл спецаперацый, Ваеннай акадэміі, 72-га вучэбнага цэнтра, сувязі, ВПС і войскаў СПА - усе яны прайшлі сур'ёзны кастынг.

Кожная ўжо міс усмешка і грацыя ў сябе ў падраздзяленні, але больш важнае тое, што за іх жаночымі плячамі ўжо ёсць нежаночыя службовыя заслугі. У аўторак яны зменяць баявую форму на парадную спадніцу, а берцы... на абцасы. І такое на ваенным парадзе будзе ўпершыню.

І яшчэ адзін дэбют: пашыраем міжнародную прысутнасць! Нароўні з расійскімі салдатамі сваёй каробкай пройдзе атрад ганаровай варты Народна-вызваленчай арміі КНР. Гэта і сухапутныя войскі, і паветраныя, і ваенна-марскія сілы Кітая. У Беларусь парадны разлік прыбыў тыдзень таму. Салдаты паспелі правесці некалькі трэніровак, у тым ліку адточвалі майстэрства на генеральнай рэпетыцыі ў чацвер вечарам.

Усяго ж у ваенным парадзе возьмуць удзел каля 4 тысяч вайскоўцаў. Будзе і механізаваная калона. Акрамя легендарнага танка Т-35 убачым зенітныя ракетныя комплексы, артылерыйскія ўстаноўкі і сістэмы залпавага агню.

Упершыню на свяце прадэманструюць рабатызаваны супрацьтанкавы ракетны комплекс "Багамол". На 60 % ён складаецца з беларускіх камплектуючых. Ну а агульная працягласць параднага разліку тэхнікі - каля 3 кіламетраў.

Вядома, усе мы чакаем відовішчнага палёту паветранага эшалона. 7 хвілін жалезныя птушкі будуць кружыць над парадам. Баявыя верталёты Мі-8, знішчальнікі МіГ-29, штурмавікі Су-25 - усяго 7 тыпаў паветраных суднаў. Разам з беларускімі лётчыкамі будуць і калегі з Расіі.

З зямлі і паветра за ўсім, што адбываецца, можна будзе назіраць і ля тэлеэкранаў. Якасную і аператыўную карцінку ваеннага парада забяспечыць Белтэлерадыёкампанія.

Акрамя таго, ужо з васьмі раніцы на нашай кнопцы запрацуе інфармацыйны канал. У рэжыме рэальнага часу журналісты АТН будуць расказваць пра самае цікавые. Задзейнічаем самую вялікую студыю - "600 метраў". А ў эпіцэнтры ўрачыстасці разгорнецца яшчэ адна выязная студыя Агенцтва тэленавін. У госці да вядучых зазірнуць вядомыя беларускія палітыкі, спартсмены і артысты. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя