Убачыць сваімі вачыма падзеі 78-гадовай даўнасці. Удзельнікі "Цягніка Памяці" ў Дзень Незалежнасці акунуліся ў гістарычныя падзеі Вялікай Айчыннай. У гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" прайшла рэканструкцыя аперацыі "Баграціён". Дым, агонь і грукат снарадаў - азнаёміцца з пераможным наступленнем прыехалі звыш 200 школьнікаў з Расіі і Беларусі. Пад адкрытым небам яны адчулі набліжэнне вызвалення, моцны дух абаронцаў краіны.
У гонар 78-й гадавіны вызвалення Беларусі ўдзельнікі "Цягніка Памяці" заклалі алею - высадзілі 78 туй. А пасля гасцей мерапрыемства частавалі салдацкай кашай.













