3 Ліпеня беларусы адзначаць па традыцыі з размахам

3 июля 2014
Сёлета асноўныя святочныя мерапрыемствы перанесеныя на вечар. З тым, каб парад, шэсце, выкананне гімна, салют галоўныя героі свята ветэраны ўбачылі непасрэдна на месцы падзей. Парад войскаў і тэатралізаванае шэсце Беларусь: ад вызвалення да незалежнасці пачнуцца ў 9 вечара. Традыцыйная акцыя Праспяваем гімн разам стартуе адразу пасля парада. А залпы святочнага салюта - па 30 з шасці агнявых пазіцый - расфарбуюць неба над Мінскам у 22:25.