3 і 4 ліпеня грамадскi транспарт будзе працаваць да трох гадзін ночы

2 июля 2014
Трапіць на свята і галоўнае - са свята дамоў змогуць усе без праблем, запэўніваюць транспартнікі. У Дзень Незалежнасці большасць грамадскага транспарту, у тым ліку і метро будзе працаваць да трох гадзін ночы. Па такім жа графіку працаваць транспарт будзе і 4 ліпеня. Антаніна Станкевіч вывучыла падрабязны расклад.

Каб не было стоўпатварэння, а ў метро змаглі трапіць усе, хто жадае, колькасць цягнікоў будзе павялічана.
Транспарт, які звязвае канцавыя станцыі метро і мікрараёны, таксама будзе працаваць да трох гадзін ночы. Акрамя таго, па асаблівым графіку (таксама да трох гадзін ночы) будзе працаваць і транспарт, маршрут якога праходзіць праз цэнтр горада.
У сувязі з правядзеннем масавых мерапрыемстваў з 16 гадзін цэнтральная частка горада будзе перакрыта для руху ўсяго транспарту. Таму дачакацца свайго аўтобуса ці тралейбуса можна будзе на прыпынках Станцыя метро Няміга і Станцыя метро Фрунзенская, а таксама Рэспубліканскі цэнтр тэніса і Вуліца Ціміразева.