У першую чаргу вакцынацыю праходзілі медработнікі, асобы з хранічнымі захворваннямі, дзеці, якія наведваюць школы і дзіцячыя сады. Дарэчы, сёлета падчас кампаніі па вакцынацыі ў вобласці плануецца прышчапіць 40% насельніцтва цэнтральнага рэгіёна, а гэта каля 560 тысяч чалавек. Для тых, хто не паспеў зрабіць прафілактычную прышчэпку супраць грыпу, яшчэ ёсць магчымасць звярнуцца ў арганізацыю аховы здароўя па месцы жыхарства.
40% жыхароў Мінскай вобласці зрабілі прышчэпку ад грыпу
23 ноября 2015













