38-ая брыгада ў поўным саставе ўпершыню выходзіць у прызначаныя раёны для выканання задач

19 января 2016

Гэтай раніцай яна прыведзена ў поўную боегатоўнасць. Да выканання задач прыступілі пяць батальёнаў сухапутных войскаў і сіл спецыяльных аперацый. На зборы прыбылі больш як 400 ваеннаабавязаных з Брэста і Брэсцкай вобласці. Прадаўжаецца фарміраванне і падрыхтоўка да выканання задач шэрагу падраздзяленняў забеспячэння, у тым ліку разведкі, дывізіёна зенітнай ракетнай брыгады, рамонтна-аднаўленчы батальён і іншыя.

Алег Белаконеў, начальнік Генштаба Узброеных Сіл, першы намеснік Міністра абароны Беларусі: "Брыгада ў поўным саставе будзе без нейкіх абмежаванняў прыведзеная ў вышэйшую ступень боегатоўнасці і ў поўным саставе выйдзе ў прызначаныя раёны выканання задач. А гарадок ва ўстаноўленым парадку, згодна з нашымі дакументамі, будзе перадавацца ў мясцовыя органы ўлады. Запасы боепрыпасаў будуць вывозіцца вагонамі. І тым самым мы адпрацоўваем поўны комплекс мерапрыемстваў, якія павінна адпрацоўваць любая брыгада, пры выкананні баявых задач. Такога мы не адпрацоўвалі ні разу".

Днямі раней здзейснена пераправа калоны гусенічнай тэхнікі праз раку Нёман, зараз брыгада праходзіць выпрабаванні на Гожскім палігоне. Іншыя механізаваныя брыгады задзейнічаныя на Барысаўскім і Абуз-Лясноўскім палігонах. З імі праводзяцца заняткі па тактычнай, тэхнічнай і спецыяльнай падрыхтоўцы. Асобныя мабільныя батальёны сіл спецаперацый здзяйсняюць пошук, блакаванне і знішчэнне дыверсійных груп у прызначаных раёнах, праводзяць сумесныя мерапрыемствы пагранатрадамі па ўзмацненні аховы ўчасткаў Дзяржаўнай мяжы.