33 сталічныя фантаны прачнуліся пасля зімы

29 апреля 2016

Спяваючыя, асвяжальныя, танцуючыя… 33 сталічныя фантаны прачнуліся пасля зімы. Урачыстае адкрыццё сезона па традыцыі адбылося ля самай вялікай дэкаратыўнай крыніцы каля Тэатра оперы і балета. Да пачатку сезона цалкам абнавілі і самы стары фантан у Аляксандраўскім скверы. "Хлопчыку з лебедзем" - 142. Бурліць водныя кампазіцыі будуць ды канца лета з 10 гадзін раніцы і да 9 вечара.

Ва ўнісон зажурчалі і гомельскія фантаны. Запусцілі іх ва ўсіх раёнах горада. Адным з самых запамінальных стала ажыўленне фантана каля Гомельскага цырка. Самы вялікі і эфектны, з чашай аб'ёмам 200 кубічных метраў вады, ён ажыў пад гукі аркестра. Усяго ў Гомелі адкрылася 9 фантанаў, сярод іх святлодынамічныя, каскадныя і музычныя. Шматлікія з іх да новага сезона былі абноўлены і адрэстаўраваны.