33 гады таму чвэрць Беларусі апынулася пад уздзеяннем радыяцыйнага фону

26 апреля 2019

Свет сёння ўспамінае ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС. 33 гады таму  чвэрць Беларусі апынулася пад уздзеяннем  радыяцыйнага фону. Гэтыя землі маглі проста знікнуць з карты краіны. Але нашы людзі змаглі пераадолець наступствы катастрофы. На адраджэнне пацярпелых зямель было выдаткавана 25 мільярдаў долараў: на газіфікацыю, чыстую ваду, развіццё медыцыны, селекцыю і сельскую гаспадарку. Каб гэта стала магчымым, у свой час стварылі новую для краіны дзяржпраграму. Яе сцэнарый абнаўляецца кожную пяцігодку. Зараз выконваецца ўжо шостая па ліку. Яе фонд больш як мільярд долараў. За 33 гады  акцэнты чарнобыльскіх праграм змяняліся: ад праектаў па перасяленні  да адраджэння некалі пакінутых земляў. За апошнія гады ўпор на развіццё - узровень жыцця тут павінен быць такім жа, як і ў іншых раёнах краіны.

Сяргей Верамейчык, выконваючы абавязкі аб дырэктару КСУП "Дабрынь": "Калі апусціць рукі, то нічога ніколі не будзе. Гэта, як гаворыцца, мой дэвіз і поспех. І заўсёды ўсім гавару, што трэба быць заўсёды на крок наперадзе".

Дзмітрый Бачкоў, старшыня Крычаўскага райвыканкама: "Усе пераўтварэнні, якія праходзілі за ўсе гэтыя гады, былі накіраваныя на асноўную задачу, гэта павышэнне ўзроўню дабрабыту жыхароў нашага рэгіёна. Самае галоўнае - забяспечыць людзей месцам працы, годным узроўнем заработнай платы".

4 гады таму Кіраўнік дзяржавы падпісаў указ нумар 235. Дакумент накіраваны на сацыяльна-эканамічнае развіццё паўднёваўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці. Сем пацярпелых раёнаў атрымалі новы імпульс для развіцця і рэабілітацыі. З падатковымі прэферэнцыямі для бізнесу стала прасцей пабудаваць жыллё ўсяго пад адзін працэнт на 20 гадоў. У раёны прыйшлі інвестары, спіс вакантных месцаў прыкметна прырос. Напружанасць на рынку працы знікла. А галоўнае - людзі атрымалі яшчэ адзін стымул не пакідаць малую радзіму.