31 снежня выйдзе святочны выпуск выніковай праграмы "Галоўны эфір"

27 декабря 2017

Агенцтва тэленавін падрыхтавала свой сюрпрыз да Новага года. 31 снежня выйдзе святочны выпуск выніковай праграмы "Галоўны эфір", які ў зусім новым фармаце азірнецца на падзеі адыходзячага года.

Гэтым разам месцам дзеяння будзе не студыя, а казачная сядзіба, дзе вядучыя праграмы, як і ўсе жыхары нашай краіны, у апошнія гадзіны да Новага года рыхтуюцца сустракаць новы, 2018 і чакаюць гасцей: зорку беларускага тэніса Аляксандру Сасновіч, віцэ-прэм'ера Васіля Жарко, Міністра сельскай гаспадаркі Леаніда Зайца, кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Уладзіміра Макея. Таксама вядучыя трапляюць у неверагодныя прыгоды. Гледачоў чакаюць пагоня з удзелам Міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, зорка дзіцячага "Еўрабачання" Хелена Мерааі на буксіры, музычны нумар Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзіміра Калтовіча і запрашэнне на танец ад Міністра абароны Андрэя Раўкова. А ў фінале - прэм'ера новага хіта народнага артыста Анатоля Ярмоленкі. Не прапусціце "Галоўны навагодні эфір". Такога вы яшчэ не бачылі.