31 снежня па Беларусі чакаецца кароткачасовы снег і ад 1 да 9 градусаў марозу

27 декабря 2018

У Мінску адкрыўся суперсучасны метэаралагічны цэнтр. Станцыя ўкамплектавана тэхнікай апошняга пакалення. Спецыяльныя прыборы ў рэжыме нон-стоп збіраюць інфармацыю пра надвор'е. Усе звесткі ў рэжыме анлайн выводзяцца на экран камп'ютараў, а таксама перадаюцца ўсім зацікаўленым службам. За 3 гады плануецца павялічыць колькасць метэастанцый да 60. У найбліжэйшы час усю тэрыторыю Беларусі пакрые і сетка сучасных радыёлакатараў.

Дарэчы, сучасныя тэхналогіі ўжо далі прагноз на навагоднюю ноч. 31 снежня па краіне чакаецца кароткачасовы снег і ад 1 да 9 градусаў марозу. У першы дзень 2019 на вуліцы пацяплее. На большай частцы краіны - мокры снег. У заходніх рэгіёнах пройдуць дажджы.