30 тысяч дзяцей Віцебскай вобласці прайшлі аздараўленне ў лагерах гэтым летам

20 августа 2020
Для школьнікаў арганізавалі насычаную адукацыйную, культурную і спартыўную праграму. Напрыклад, у Сенненскім раёне выхаванцы мясцовай СДЮШАР канікулы праводзяць, не адрываючыся ад трэніровачнага працэсу. У лагеры тры аддзяленні: біятлона, грэка-рымскай барацьбы, лёгкай атлетыкі. У штодзённым графіку юных спартсменаў, акрамя трэніровак -  рухомыя гульні, віктарыны і спартакіяды. 

Спартыўная змена для выхаванцаў СДЮШАР завершыцца ў суботу футбольнай сустрэчай. Правесці выхадны з карысцю прапаноўваюць усім ахвочым - у райцэнтры запланавана вялікае спартыўнае свята.