30 тон гуманітарнага грузу. З Пекіна даставілі экспрэс-тэсты, лекі і сродкі засцярогі

17 апреля 2020
Гэта частка гуманітарнага грузу, які даставілі сёння. Спецрэйс з Пекіна ў Мінск арганізавала беларускае пасольства ў Кітаі. Гэта каля 30 тон грузу: тэст-сістэмы, маскі павышанай аховы, сістэм дыягностыкі, некалькі мільёнаў  масак і медпрэпараты. Частка грузу - дапамога ад прыватных і дзяржаўных кампаній Беларусі. У МЗС нашай краіны таксама адзначылі асабісты ўдзел у арганізацыі дапамогі  пасла Кітая ў Беларусі Цуй Цыміна. 

Ло Чжаньхой, саветнік па палітычных справах пасольства КНР у Беларусі: "Сённяшнюю партыю медыцынскіх матэрыялаў менавіта сумесна арганізуюць пасольства Кітая ў Беларусі і пасольства Беларусі ў Кітаі. У той жа час Міністэрства замежных спраў, Міністэрства аховы здароўя, Мінабароны, МНС Беларусі і іншыя ведамствы таксама правялі вялікую работу па транспарціроўцы і забеспячэнні паспяховай дастаўкі і прыёмкі грузу. За гэта кітайскі бок выказвае шчырую падзяку". 

Неабходнае перадалі таксама правінцыі і гарады Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія  наладзілі пабрацімскія адносіны з рэгіёнамі Беларусі. Гэта ўжо другі борт з гуманітарнай дапамогай з Паднябеснай.