30 мая ў Беларусі празвініць апошні званок

21 мая 2018

Стала вядомая дата апошняга званка ў Мінску. Для дзесяці тысяч адзінаццацікласнікаў ён прагучыць 30 мая. Выпускнікі атрымаюць білеты на "Мінск-Арэну" на рэспубліканскае свята, прысвечанае заканчэнню навучальнага года. Таксама ўрачыстасці пройдуць у школах. Выпускныя вечары ў Беларусі адбудуцца 9 чэрвеня.