На што скардзяцца жыхары сталіцы ў 30-градусную спякоту? Жыхары сталіцы ўсё часцей скардзяцца на дрэннае самаадчуванне і з цяжкасцю пераносяць паездкі ў грамадскім транспарце.
Аляксандр Харавец прадоўжыць тэму.
Дзевяць гадзін у автобусе па спякоце не тое што без кандыцыянера, а нават без магчымасці адчыніць акно. Пасажыры аўтобуснага маршруту Мінск - Лельчыцы, убачыўшы, на чым іх павязуць, зразумелі: да канчатковага пункта па такой спякоце яны могуць проста не даехаць.
У салоне аўтобуса адсутнічаюць не тое што кандыцыянер, а нават форткі. Ды і ўвогуле ўмовы для перавозкі пасажыраў, мякка кажучы, нездавальняючыя.
Каменціраваць гарачую сітуацыю начальнік аўтавакзала Усходні адмовіўся. Аднак паабяцаў, што аўтобус заменяць.
Але дачакацца абяцанай замены пасажыры не змаглі. У выніку 9-гадзіннае падарожжа да Лельчыц яны здейснілі ў гарачым аўтобусе.
На пытанне Чаму адразу нельга было арганізаваць больш камфартабельны аўтобус і не ствараць канфліктную сітуацыю? начальнік аўтавакзала адказаць не змог.
Перавозчык - аўтобусны парк нумар 2 Мінска. Па словах кіраўніцтва, у аўтобусе сістэма вентыляцыі працавала, а прычына, па якой пасажыры адмаўляліся ехаць, ім невядомая.
Да Лельчыц ходзяць і аўтобусы, якія маюць і кандыцыянер і большую ўмяшчальнасць пасажыраў. Аднак толькі па выхадных днях.
Гэты мікрааўтобус рухаецца па маршруце Мінск - Чэрвень. Адлегласць да города прыкладна 66 кіламетраў, што амаль у чатыры разы менш чым да Лельчыц, а пасажырскіх месцаў тут амаль столькі ж. Няўжо цяжка адправіць менавіта гэты мікрааўтобус да Лельчыц?
Спякотнае надвор'е дадало працы і медыкам. За апошнія дні колькасць выездаў хуткай дапамогі да пацярпелых ад цеплавых удараў значна ўзрасла.
У выйгрышы ў гэтыя дні застануцца толькі прадаўцы марожанага і прахаладжальных напіткаў. Толькі за суткі мінчане з'ядаюць каля 60 тон марожанага і выпіваюць прыблізна 250 тысяч літраў квасу.