300 рабочых і 70 адзінак тэхнікі ўзводзяць Полацкі пуцеправод у Віцебску

20 апреля 2020
Ужо пабудаваны з'езды, тратуары, усталяваны асвятляльныя мачты. Зараз на мосце ўкладваюць бясшумныя трамвайныя пуці. Такая тэхналогія для Віцебска - навінка. Вопыт пераймалі ў сталіцы. Для бяспекі дарожнага руху на пуцеправодзе ўстанаўліваюць дэльта-блокі. Яны дазволяць выключыць выезд аўтамабіляў на трамвайныя пуці і тратуары. 

Міхаіл Казураў, начальнік аддзела ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Віцебскага аблвыканкама: "Галоўнае - выканаць якасна гідраізаляцыйнае пакрыццё маставога палатна. Менавіта гэта пакрыццё дазволіць забяспечыць доўгатэрміновую эксплуатацыю моста. Апоры  ў нас павінны адслужыць не меней за 100  гадоў, пралёты - 75 гадоў".

Полацкі пуцеправод - аб'ект для жыхароў Віцебска доўгачаканы. Сёлета ён атрымаў яшчэ і статус моладзевай будоўлі. Гэта значыць, што праз некалькі месяцаў сюды прыйдуць студэнцкія атрады.