2 верасня НАК правядзе алімпійскі ўрок

26 августа 2019

"Веданне - сіла!". Пад такой назвай 2 верасня НАК правядзе алімпійскі ўрок, прымеркаваны да пачатку новага навучальнага года. Прымаць удзел у ім будуць мінскія школьнікі і знакамітыя беларускія спартсмены. Сёлета ўрок памяняе свой фармат і пройдзе ў выглядзе брэйн-рынга. 

Адказваць удзельнікі будуць на пытанні аб алімпійскім руху і спорце. Урок пройдзе ў будынку НАКа ў Зале алімпійскай славы. Размеркаванне зорных настаўнікаў у каманды вызначыць жараб'ёўка.