2 ліпеня ў Беларусі пройдзе свята "Дзень вышыванкі"

30 июня 2016

Распашонка з беларускім арнаментам стала першым падарункам для новага жыхара Віцебска - Арсенія Хамцова. Павіншаваць з нараджэннем такім незвычайным спосабам вырашылі актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Падарункі з нацыянальным каларытам невыпадковыя: 2 ліпеня ў Беларусі пройдзе свята "Дзень вышыванкі". Яна лічыцца візітнай карткай беларусаў і своеасаблівым сімвалам-абярэгам нацыі. Напярэдадні культурнай акцыі сувеніры ў падарунак атрымаюць нованароджаныя ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласці.

Далучыліся да віншаванняў і ў Гродзенскай вобласці. У галоўнай радзільні абласнога цэнтра вышыванкі дасталіся 14-ці малым. Яшчэ дзецям і іх маці падарылі спецыяльна створаныя лялькі-абярэгі.